Manpages

NAME

mkvpropedit - Змена ўласцівасцяў існуючых файлаў Matroska без поўнага зліцця нанава

Кароткі змест

mkvpropedit [параметры] {імя-зыходнага-файла} {дзеянні}

Апісанне

Гэтая праграма аналізуе існуючы файл Matroska і змяняе некаторыя ягоныя ўласцівасці. Затым яна запісвае гэтыя змены ў існуючы файл. Сярод уласцівасцяў, якія можна змяніць, ёсць элементы звестак аб сегментах (напрыклад, назва) і загалоўкі трэкаў (напрыклад, код мовы, пазнака «трэк па змаўчанні» або імя).

Параметры:

-l, --list-property-names

Пералічае ўсе вядомыя і змяняльныя імі ўласцівасцяў, іхні тып (радок, цэлы лік, булевае значэнне ды г. д.) і кароткае апісанне. Пасля гэтага праграма завяршаецца. Таму параметр source-filename не трэба задаваць.

-p, --parse-mode режим

Задае рэжым разбору. Параметр 'рэжым' можа быць 'хуткім' (якім ён таксама з'яўляецца па змаўчанні) або 'поўным'. 'Хуткі' рэжым не аналізуе ўвесь файл, а выкарыстоўвае метаэлементы пошуку для пошуку неабходных элементаў зыходнага файла. У 99 % выпадкаў гэтага дастаткова. Але для файлаў, якія не змяшчаюць элементаў метапошуку або пашкоджаных элементаў, карыстальніку прыйдзецца задаць 'поўны' рэжым аналізу. Поўнае сканаванне файла можа заняць некалькі хвілін, а хуткае сканаванне зойме ўсяго некалькі секунд.

Дзеянні для працы з трэкамі і ўласцівасцямі звестак аб сегментах:

-e, --edit selector

Задае секцыю файла Matroska (звесткі аб сегменце або загалоўках пэўнага трэка), з якім дзейнічаюць усе наступныя дзеянні add, set і delete. Гэты параметр можна выкарыстоўваць некалькі разоў для ўнясення змен у некалькі элементаў.

Па змаўчанні mkvpropedit(1) будзе змяняць секцыю звестак аб сегменце.

Глядзіце секцыю аб праўцы селектараў для поўнага апісання сінтаксісу.

-a, --add name=значение

Дадае ўласцівасць name са значэннем. Уласцівасць будзе дададзеная, нават калі яна ўжо існуе. Заўвага: большасць уласцівасцяў унікальныя і не могуць сустракацца больш за адзін раз.

-s, --set name=значэнне

Задае дя ўсіх уваходжанняў уласцівасці імя значэнне пераменнай. Калі такой уласцівасці не існуе, то яна будзе дададзеная.

-d, --delete name

Выдаляе ўсе ўваходжанні ўласцівасці name. Заўвага: некаторыя ўласцівасці абавязковыя і не могуць быць выдаленыя.

Дзеянні для працы з тэгамі і раздзеламі:

-t, --tags selector:імя-файла

Дадае або замяняе тэгі ў файле на тэгі з filename або выдаляе іх, калі filename пусты. mkvpropedit(1) чытае тыя ж фарматы XML-тэгаў, якія чытае і mkvmerge(1).

selector павінен быць адным са слоў all, global або track. Для all mkvpropedit(1) заменіць або выдаліць усе тэгі ў файле. З global толькі глабальныя тэгі будуць замененыя або выдаленыя.

З трэкам mkvpropedit(1) заменіць тэгі для пэўнага трэка. Акрамя таго, тэгі, прачытаныя з filename, будуць назначаныя таму ж трэку. Трэк задаецца гэтак жа, як ззадаюцца селектары праўкі (гл. ніжэй), напрыклад, --tags track:a1:new-audio-tags.xml.

--add-track-statistics-tags

Вылічвае статыстыку для ўсіх трэкаў у файле і дадае новыя тэгі статыстыкі для іх. Калі файл ужо змяшчае гэтыя тэгі, то яны будуць абноўленыя.

--delete-track-statistics-tags

Выдаляе ўсе меткі статыстыкі існуючага трэка з файла. Калі ў файле няма метак статыстыкі трэка, яны не будуць змененыя.

-c, --chapters імя-файла

Дадае або замяняе раздзелы ў файле адпаведным з filename або выдаляе іх, калі filename пусты. mkvpropedit(1) счытвае тыя ж XML і простыя фарматы раздзелаў, што і mkvmerge(1).

Дзеянні для апрацоўкі далучэнняў:

--add-attachment імя-файла

Дадае новае далучэнне з імя-файла.

Калі параметр --attachment-name выкарыстоўваўся да гэтага параметра, яго значэнне выкарыстоўваецца як імя новага далучэння. Інакш ён з'яўляецца вытворным ад filename.

Калі параметр --attachment-mime-type выкарыстоўваўся да гэтага параметра, яго значэнне выкарыстоўваецца як тып MIME новага далучэння. Інакш ён аўтаматычна выяўляецца са змесціва filename.

Калі параметр --attachment-description выкарыстоўваўся да гэтага параметра, яго значэнне выкарыстоўваецца як апісанне новага далучэння. Інакш апісанне не задаецца.

Калі параметр --attachment-uid выкарыстоўваўся да гэтага параметра, яго значэнне выкарыстоўваецца як UID новага далучэння. У іншым выпадку будзе аўтаматычна створаны выпадковы UID.

--replace-attachment селектар:імя-файла

Замяняе адно або некалькі далучэнняў, якія супадаюць з selector па filename файла. Калі больш за адно даступнае далучэнне адпавядае selector, то ўсё іх змесціва будзе заменена змесцівам filename.

selector можа мець адну з чатырох форм. Яны апісаныя ніжэй у секцыі селектары далучэнняў.

Калі параметр --attachment-name выкарыстоўваўся да гэтага параметра, яго значэнне задаецца ў выглядзе новага імя для кожнага змененага далучэння. Інакш імі не мяняюцца.

Калі параметр --attachment-mime-type выкарыстоўваўся да гэтага параметра, яго значэнне задаецца ў выглядзе новага тыпу MIME для кожнага змененага далучэння. Інакш тыпы MIME не мяняюцца.

Калі параметр --attachment-description выкарыстоўваўся да гэтага параметра, яго значэнне задаецца ў выглядзе новага апісання для кожнага змененага далучэння. Інакш апісанні не мяняюцца.

Калі параметр --attachment-uid выкарыстоўваўся да гэтага параметра, яго значэнне задаецца ў выглядзе новага UID для кожнага змененага далучэння. Інакш UID не мяняюцца.

--update-attachment селектар

Задае ўласцівасці для аднаго і больш далучэнняў, якія супадаюць з селектарам. Калі больш за адно далучэнне супадае з селектарам, тады ўсе іхнія ўласцівасці будуць абноўленыя.

selector можа мець адну з чатырох форм. Яны апісаныя ніжэй у секцыі селектары далучэнняў.

Калі параметр --attachment-name выкарыстоўваўся да гэтага параметра, яго значэнне задаецца ў выглядзе новага імя для кожнага змененага далучэння. Інакш імі не мяняюцца.

Калі параметр --attachment-mime-type выкарыстоўваўся да гэтага параметра, яго значэнне задаецца ў выглядзе новага тыпу MIME для кожнага змененага далучэння. Інакш тыпы MIME не мяняюцца.

Калі параметр --attachment-description выкарыстоўваўся да гэтага параметра, яго значэнне задаецца ў выглядзе новага апісання для кожнага змененага далучэння. Інакш апісанні не мяняюцца.

Калі параметр --attachment-uid выкарыстоўваўся да гэтага параметра, яго значэнне задаецца ў выглядзе новага UID для кожнага змененага далучэння. Інакш UID не мяняюцца.

--delete-attachment селектар

Выдаляе адно ці некалькі далучэнняў, якія падыходзяць пад селектар.

selector можа мець адну з чатырох форм. Яны апісаныя ніжэй у секцыі селектары далучэнняў.

Параметры дзеянняў над далучэннямі:

--attachment-name імя

Задае выкарыстанне імя для наступнай аперацыі --add-attachment або --replace-attachment.

--attachment-mime-type тып-mime

Задае выкарыстанне тыпу MIME для наступнай аперацыі --add-attachment або --replace-attachment.

--attachment-description апісанне

Задае выкарыстанне апісання для наступнай аперацыі --add-attachment або --replace-attachment.

--enable-legacy-font-mime-types

Дазваляе выкарыстоўваць састарэлыя тыпы MIME для пэўных тыпаў далучэнняў шрыфтоў. Напрыклад, «application/x-truetype-font» будзе выкарыстоўвацца для шрыфтоў TrueType замест «fonts/ttf».

Гэта ўплывае як на даданне новых далучэнняў, так і на замену існуючых далучэнняў, але толькі калі новы тып MIME не зададзены. Іншыя даступныя далучэнні не мяняюцца.

Закранаюцца тыпы MIME: «font/sfnt», «font/ttf» і «font/collection»; яны супастаўляюцца з «application/x-truetype-fonts» і «font/otf», які супастаўляецца з «application/vnd .ms-opentype».

Іншыя параметры:

--disable-language-ietf

Звычайна, калі карыстальнік запытвае змены ва ўласцівасці загалоўка трэка 'language', mkvpropedit(1) ужывае тую ж змену да новага элемента загалоўка трэка LanguageIETF у дапаўненне да састарэлага элемента Language. Калі выкарыстоўваецца гэты параметр, змена будзе ўжытая толькі да састарэлага элемента Language.

Гэты параметр не ўплывае на змены, якія запытваюцца праз уласцівасць 'language-ietf' загалоўка трэка.

--normalize-language-ietf рэжым

Дазваляе нармалізаваць усе моўныя тэгі IETF BCP 47 да іхняй кананічнай формы з рэжымам canonical, да іхняй формы пашыраных моўных падтэгаў праз рэжым extlang або адключае яго ў рэжыме off. Па змаўчанні ўжываецца нармалізацыя да кананічнай формы.

У кананічнай форме ўсе падтэгі, для якіх існуюць пераважныя значэнні, замяняюцца гэтымі пераважнымі значэннямі. Гэта канвертуе, напрыклад, zh-yue-jyutping у yue-jyutping або fr-FX у fr-FR.

Для формы пашыраных моўных падтэгаў першапачаткова будуецца кананічная форма. Пасля гэтага ўсе асноўныя мовы, для якіх існуе пашыраны моўны падтэг, замяняюцца гэтым пашыраным моўным падтэгам і ягоным прэфіксам. Гэта канвертуе, напрыклад, yue-jyutping назад да zh-yue-jyutping, але не ўплывае на fr-FR, таму што fr не з'яўляецца пашыраным моўным падтэгам.

Гэтая нармалізацыя ўжываецца толькі да элементаў, якія фактычна змененыя:

• Пры рэдагаванні загалоўкаў трэкаў закранаюцца толькі тыя элементы моў трэкаў, якія зададзеныя ў адпаведнасці са спецыфікацыямі рэдагавання. Мовы трэкаў, якія не рэдагуюцца, не мяняюцца. Рэжагаванне трэка, але заданне толькі ўласцівасцяў, адрозных ад мовы, таксама не паўплывае на мову.

• Пры праўцы раздзелаў падвяргаюцца ўздзеянню ўсе моўныя элементы ўсіх элементаў раздзела, паколькі існуючыя раздзелы заўжды замяняюцца цалкам.

• Пры праўцы тэгаў падвяргаюцца ўздзеянню толькі тыя моўныя элементы тэгаў, якія фактычна замененыя. Напрыклад, замена глабальных тэгаў не ўплывае на існуючыя тэгі трэкаў.

Найлепшы спосаб нармалізаваць усе наяўныя моўныя тэгі ў файле — гэта зрабіць зліццё нанава праз mkvmerge(1) і задаць ягоны параметр «--normalize-language-ietf» у запатрабаваны рэжым.

--command-line-charset кадзіроўка

Задае кадзіроўку для канвертацыі радкоў, зададзеных у камандным радку. Стандартная кадзіроўка прывязаная да сістэмнай лакалізацыі.

--output-charset кадзіроўка

Задае кадзіроўку, у якой канвертуюцца выхадныя радкі. Па змаўчанні выкарыстоўваецца бягучая кадзіроўка сістэмнай мовы.

-r, --redirect-output імя-файла

Запісвае ўсе паведамленні ў файл file-name замест кансолі. Хаця гэта можна лёгка зрабіць праз перанакіраванне вываду, ёсць выпадкі, калі гэты параметр патрэбны: калі тэрмінал паўторна інтэрпрэтуе выхад пераз запісам яго ў файл. Набор сімвалаў, зададзены з --output-charset, улічваецца.

--ui-language код

Прымусова выкарыстоўваць пераклад на код мовы (напр., «de_DE» для нямецкай). Калі задаць «list» замест кода, то будзе выведзены спіс даступных перакладаў.

--abort-on-warnings

Задае mkvmerge перапыненне пасля з'яўлення першага папярэджання. Код завяршэння праграмы будзе 1.

--debug тэматыка

Уключыць рэжым адладкі для зададзенай функцыі. Гэты параметр карысны толькі для распрацоўшчыкаў.

--engage функцыя

Уключае эксперыментальныя функцыі. Спіс даступных функцый можна запытаць праз mkvpropedit --engage list. Гэтыя функцыі не прызначаныя для выкарыстання ў звычайных сітуацыях.

--gui-mode

Уключае рэжым графічнага інтэрфейса. У гэтым рэжыме могуць выводзіцца спецыяльна адфармаціраваныя радкі для адпраўкі кантрольных паведамленняў інтэрфейсу. Фармат паведмленняў — '#GUI#message'. За паведамленнем могуць быць зададзеныя пары ключа і значэння, напрыклад '#GUI#message#key1=value1#key2=value2...'. Паведамленні і ключы не перакладаюцца і заўжды выводзяцца на англійскай.

-v, --verbose

Увесці пашыраны вывад і паказваць усе важныя элементы Matroska па меры іх чытання.

-h, --help

Паказаць звесткі аб выкарыстанні і выйсці.

-V, --version

Паказаць звесткі аб версіі і выйсці.

@файл-параметраў.json

Счытвае дадатковыя аргументы каманднага радка з файла options-file. Поўнае апісанне падтрымліваных фарматаў для такіх файлаў глядзіце ў секцыі «Файлы параметраў» на старонцы дакументацыі mkvmerge(1).

Праўка селектараў

Параметр --edit задае секцыю файла Matroska (звесткі аб сегменце або загалоўках пэўнага трэка), з якім выконваюцца ўсе далейшыя дзеянні add, set і delete. Гэта застаецца дзейным да тых часоў, пакуль не будзе знойдзены наступны параметр --edit. Аргумент гэтага параметра называецца селектарам праўкі.

Па змаўчанні mkvpropedit(1) будзе змяняць секцыю звестак аб сегменце.

Звесткі аб сегментах
Звесткі аб сегменце можна выбраць адным з трох слоў: «info», «segment_info» або «segmentinfo». Ён змяшчае такія ўласцівасці, як загаловак сегмента або UID сегмента.

Загаловак трэка
Загалоўкі трэкаў можна выбраць праз трохі больш складаны селектара. Усе варыянты пачынаюцца з «track:». Уласцівасці загалоўка трэка ўключаюць такія элементы, як код мовы, пазнака «трэка па змаўчанні» або імя трэка.

track:n

Калі параметр n з'яўляецца лічбай, то будзе выбраны трэк з нумарам n. Парадак трэкаў такі ж, як і пры вывадзе звестак камандай mkvmerge(1) з параметрам --identify.

Нумарацыя пачынаецца з 1.

track:tn

Калі параметр пачынаецца з аднаго сімвала t, за якім ідзе n, то будзе выбраны n-ы трэк пэўнага тыпу трэкаў. Параметр тыпу трэка t павінен быць адным з чатырох сімвалаў: 'a' для аўдыятрэка, 'b' для трэка кнопкі, 's' для трэка субцітраз і 'v' для відэатрэка. Парадак адсочвання такі ж, як і параметр --identify вываду mkvmerge(1).

Нумарацыя пачынаецца з 1.

track:=uid

Калі параметр пачынаецца з «=», за якім ідзе лік uid, будзе выбраны трэк, элемент трэка UID які роўны дадзенаму uid. UID трэкаў можна атрымаць праз mkvinfo(1).

track:@нумар

Калі параметр пачынаецца з «@», за якім ідзе лік number, будзе выбраны трэк, элемент якога трэка роўны гэтаму number. Нумары трэкаў можна атрымаць праз mkvinfo(1).

Заўвагі
Праз прыроду селектараў праўкі трэкаў магчыма, што некалькі селектараў сапраўды адпавядаюць аднаму і таму ж загалоўку трэка. У такіх выпадках усе дзеянні для гэтых селектараў праўкі будуць аб'яднаныя і выкананыя ў тым жа парадку, у якім яны зададзеныя ў камандным радку.

Селектары далучэнняў

Селектар далучэнняў выкарыстоўваецца для двух дзеянняў: --replace-attachment і --delete-attachment. Ён можа прымаць адну з наступных чатырох форм:

1. Выбар па ідэнтыфікатары далучэння. У гэтай форме селектар уяўляе сабой лік, ідэнтыфікатар далучэння, які выводзіцца камандай ідэнтыфікацыі mkvmerge(1).

2. Выбар па UID (унікальным ідэнтыфікатары) далучэння. У гэтай форме селектар уяўляе сабой сімвал = з наступным лікам, які з'яўляецца UID далучэння. Даведацца яго праз дэтальную каманду ідэнтыфікацыі mkvmerge(1).

3. Выбар па назве далучэння. У гэтай форме селектарам з'яўляецца літарнае слова name:, за якім ідзе імя наяўнага далучэння. Калі гэты селектар выкарыстоўваецца з --replace-attachment, то двухкроп'і ў назве для адпаведнасці павінны экранавацца праз \c.

4. Выбар па тыпе MIME. У гэтай форме селектарам з'яўляецца літарнае слова mime-type:, за якім ідзе MIME-тып існуючага далучэння. Калі гэты селектар выкарыстоўваецца з --replace-attachment, то двухкроп'і ў тыпе MIME для адпаведнасці павінны экранізавацца праз \c.

Праца з мовамі

mkvpropedit(1) у асноўным стараецца рабіць правільныя рэчы па змаўчанні. Таму змены ўласцівасці language прымусяць mkvpropedit(1) ужыць тую ж самую змену як да новага элемента «LanguageIETF», так і да старога элемента «Language», накшталт таго, як mkvmerge(1) ужывае мову да абодвух элементаў. Напрыклад, пры выкарыстанні mkvpropedit movie.mkv --edit track:2 --set language=zh-TW элемент «LanguageIETF» будзе зададзены на zh-TW, а стары элемент «Language» на chi.

Акрамя таго, ёсць новая ўласцівасць загалоўка трэка пад назвай language-ietf, якую можна задаць або выдаліць. Змены гэтай уласцівасці ўжываюцца толькі да новага элемента загалоўка трэка «LanguageIETF». Агаворка заключаецца ў тым, што стары элемент загалоўка трэка «Language» з'яўляецца абавязковым элементам у Matroska — гэта азначае, што нават калі ён адсутнічае ў файле, ён усё адно мае меркаванае значэнне. Калі карыстальнік задае толькі ўласцівасць language-ietf, але не ўласцівасць language, mkvpropedit(1) будзе дадаваць стары элемент «Language» у пэўных выпадках і задасць яго ў und (што азначае «няпэўны»), бо карыстальнік не задаў для яго значэнне.

Пры чытанні файлаў раздзелаў XML або тэгаў mkvpropedit(1) працуе гэтак жа, як mkvmerge(1).

Стварэнне новых элементаў можа быць цалкам адключана праз параметр каманднага радка «--disable-language-ietf», які дзейнічае на ўсе тры новыя элементы.

Праз парамета --normalize-language-ietf можна выбраць метад нармалізацыі, які ўжываецца да пашыраных моўных падтэгах.

Прыклады

Наступны прыклад рэдагуе файл пад назвай 'movie.mkv'. Ён задае назву сегмента і змяняе код мовы аўдыя і трэка субцітраў. Звярніце ўвагу, што гэты прыклад можна скараціць, выключыўшы першы параметр --edit, паколькі рэдагаванне элемента звестак аб сегменце з'яўляецца стандартным для ўсіх параметраў, знойдзеных перад параметрам --edit.

$ mkvpropedit фільм.mkv --edit info --set "title=Фільм" --edit track:a1 --set language=fre --edit track:a2 --set language=ita

Другі прыклад выдаляе «пазнака трэка па змаўчанні» з першага трэка субцітраў і задае яго для другога. Звярніце ўвагу, што mkvpropedit(1) у адрозненне ад mkvmerge(1), не задае «пазнака трэка па змаўчанні» для іншых трэкаў на «0», калі для некаторага трэка аўтаматычна зададзенае значэнне «1».

$ mkvpropedit фільм.mkv --edit track:s1 --set flag-default=0 --edit track:s2 --set flag-default=1

Замена тэгаў у другім трэку субцітраў файла выглядае так:

$ mkvpropedit фільм.mkv --tags track:s2:new-subtitle-tags.xml

Выдаленне ўсіх тэгаў патрабуе задання імя файла:

$ mkvpropedit фільм.mkv --tags all:

Замена раздзелаў у файле выглядае так:

$ mkvpropedit фільм.mkv --chapters новыя-раздзелы.xml

Выдаленне ўсіх раздзелаў адбываецца без задання імя выхаднога файла:

$ mkvpropedit фільм.mkv --chapters ''

Даданне файла шрыфта (Arial.ttf) у выглядзе далучэння:

$ mkvpropedit фільм.mkv --add-attachment Arial.ttf

Даданне файла шрыфта (89719823.ttf) у выглядзе далучэння і апісанне звесак, што гэта Arial:

$ mkvpropedit фільм.mkv --attachment-name Arial.ttf --attachment-description 'Шрыфт Arial у выглядзе шрыфта TrueType' --attachment-mime-type application/x-truetype-font --add-attachment 89719823.ttf

Замена далучанага файла шрыфта (Comic.ttf) іншым (Arial.ttf):

$ mkvpropedit фільм.mkv --attachment-name Arial.ttf --attachment-description 'Шрыфт Arial у выглядзе шрыфта TrueType' --replace-attachment name:Comic.ttf:Arial.ttf

Выдаленне другога далучанага файла, няважна, якога іменна:

$ mkvpropedit фільм.mkv --delete-attachment 2

Выдаленне ўсіх далучаных шрыфтоў па тыпе MIME:

$ mkvpropedit фільм.mkv --delete-attachment mime-type:application/x-truetype-font

Коды завяршэння

mkvpropedit(1) завяршаецца з адным з трох кодаў:

0 -- Гэты код завяршэння азначае, што мадыфікацыя скончылася паспяхова.

1 -- У гэтым выпадку mkvpropedit(1) выдаў хаця б адно папярэджанне, аднак мадыфікацыя працягнулася. Папярэджанню папярэднічае тэкст 'Warning:'. У залежнасці ад узніклых памылак, выніковыя файлы могуць быць або цэлымі, або пашкоджанымі. Карыстальніку рэкамендуецца звярнуць увагу на само папярэджанне і праверыць выніковыя файлы.

2 -- Гэты код завяршэння выкарыстоўваецца ў выніку ўзнікнення памылкі. mkvpropedit(1) спыняе працу адразу пасля вываду паведамлення аб памылцы. Памылкі могуць узнікнуць праз памылковыя параметры каманднага радка, праз памылкі чытання/запісу або проста праз пашкоджаныя файлы.

Канвертацыя тэкставых файлаў і кадзіровак

Падрабязнае абмеркаванне таго, як усе інструменты пакета MKVToolNix апрацоўваюць канвертацыю набораў сімвалаў, кадзіроўку ўводу/вываду, кадзіроўку каманднага радка і кадзіроўку кансолі, глядзіце ў секцыі з ідэнтычнай назвай у даведкавай старонцы mkvmerge(1).

Пераменныя асяроддзя

mkvpropedit(1) выкарыстоўвае стандартныя пераменныя, якія вызначаюць сістэмную мову (напрыклад: LANG і сямейства LC_*). Дадатковыя пераменныя:

MKVPROPEDIT_DEBUG, MKVTOOLNIX_DEBUG і яго кароткая форма MTX_DEBUG

Змесціва апрацоўваецца так, каб калі б яно было перададзенае праз параметр --debug.

MKVPROPEDIT_ENGAGE, MKVTOOLNIX_ENGAGE і яго кароткая форма MTX_ENGAGE

Змесціва апрацоўваецца так, каб калі б яно было перададзенае праз параметр --engage.

Глядзіце таксама

mkvmerge(1), mkvinfo(1), mkvextract(1), mkvtoolnix-gui(1)

Хатняя старонка

Апошняя версія праграмы заўсёды даступная на хатняй старонцы MKVToolNix [1] .

AUTHOR

Морыц Бункус <moritz [AT] bunkus.org>

Распрацоўшчык

NOTES

1.

хатняй старонцы MKVToolNix

https://mkvtoolnix.download/