NAME
mkvtoolnix-gui - графічная абалонка mkvmerge(1) з рэдактарам раздзелаў і загалоўкаў
Кароткі змест
mkvtoolnix-gui [[імя-файла-налад.mtxcfg] | [зыходны-файл.ext] | [--info [файл-matroska.mkv]] | [--edit-chapters [файл-раздзелаў.ext]] | [--edit-headers [файл-matroska.mkv]]] |
Апісанне
mkvtoolnix-gui(1) — гэта графічная абалонка на аснове Qt для mkvmerge(1). Ён таксама рэалізуе функцыі mkvinfo(1) і mkvpropedit(1) і будзе развівацца, каб ахапіць таксама mkvextract(1). Усе налады (напрыклад, зыходныя файлы, параметры, трэкі ды г. д.) могуць быць захаваныя і адноўленыя.
Пералічэнне імяў файлаў канфігурацыі з пашырэннем .mtxcfg прымушае графічную абалонку загружаць гэтыя файлы канфігурацыі ў адпаведны інструмент. Любое іншае імя файла дадаецца ў якасці ўваходнага файла для зліцця, адкрываецца ў інструменце звестак, рэдактары раздзелаў або ў рэдактары загалоўкаў у залежнасці ад бягучага рэжыма. Бягучы рэжым можна змяніць праз --merge, --info, --edit-chapters або --edit-headers. Стандартны рэжым — даданне файлаў для зліцця.
Звярніце ўвагу, што калі экзэмпляр пнраграмы ўжо запушчаны, пры паўторным запуску праграмы, усе імі файлаў, зададзеныя ў камандным радку, апрацоўваюцца першапачаткова запушчаным экзэмплярам.
--merge
Усе наступныя імі файлаў будуць дададзеныя як зыходныя файлы ў бягучае заданне зліцця. Гэта стандартны рэжым.
--info
Усе наступныя файлы будуць адкрытыя ў інструменце звестак.
Акрамя таго, пры запуску будзе выбраны інструмент звестак замест інструмента зліцця.
--edit-chapters
Усе наступныя файлы будуць адкрытыя ў рэдактары загалоўкаў.
Акрамя таго, пры запуску будзе выбраны рэдактар раздзелаў замест інструммента зліцця.
--edit-headers
Усе наступныя імі файлаў будуць адкрытыя ў рэдактары загалоўкаў.
Акрамя таго, пры запуску будзе выбраны рэдактар загалоўкаў замест інструмента зліцця.
-h, --help
Паказаць звесткі аб выкарыстанні і выйсці.
-V, --version
Паказаць звесткі аб версіі і выйсці.
Глядзіце таксама
mkvmerge(1), mkvextract(1), mkvinfo(1), mkvpropedit(1)
Хатняя старонка
Апошняя версія праграмы заўсёды даступная на хатняй старонцы MKVToolNix [1] .
AUTHOR
Морыц Бункус <moritz [AT] bunkus.org>
Распрацоўшчык
NOTES
1. |
хатняй старонцы MKVToolNix |